творы:максім-танк:максім-танк-мне-здаецца
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Мне здаецца...
Мне здаецца, найшчасліўшымі былі мы,
Не тады, калі свет казак пазнавалі,
За нязбытнымі надзеямі сваімі
Па нязведаных дарогах вандравалі,
Не тады, калі шукалі дзіваў нейкіх,
Новых сонцаў, непаўторных гукаў, фарбаў, –
А тады, калі, аднойчы, неспадзеўкі,
З табой стрэўшыся, адкрылі ў сабе скарбы.
1983
Падобныя старонкі
- максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
- максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
- максім-танк
творы/максім-танк/максім-танк-мне-здаецца.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1