Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-мне-здаецца

Максім Танк — Мне здаецца...

Мне здаецца, найшчасліўшымі былі мы,
Не тады, калі свет казак пазнавалі,
За нязбытнымі надзеямі сваімі
Па нязведаных дарогах вандравалі,
Не тады, калі шукалі дзіваў нейкіх,
Новых сонцаў, непаўторных гукаў, фарбаў, –
А тады, калі, аднойчы, неспадзеўкі,
З табой стрэўшыся, адкрылі ў сабе скарбы.

1983

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-мне-здаецца.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki