Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-ля-гэтых-сосен

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Ля гэтых сосен

Ля гэтых сосен нельга не спяваць.
Нібы ахопленыя полымем пажару,
Яны, чырванастволыя, шумяць,

Калышучы вяршаліны, як хмары.
Гуллівыя, густыя, ад якіх
Не знае цішыні – спакою Нарач.

Ля гэтых сосен цяглых, векавых
Не ўспомніць нельга грозных дзён мінулых
I партызанскіх вогнішчаў і тых,
Чые курганы слава ахінула.
Яшчэ і сёння з кожнага ствала
Смала слязіцца, дзе ўпілася куля.

Ля гэтых сосен маладосць прайшла,
I я ў дні вераснёвыя свабоду
Сустрэў тут, ля рыбацкага сяла.

Таму мне дорагі яны заўсёды,
I ў сэрцы. Знаю, іх вясенні шум
Ніякая не згасіць непагода.

Ля гэтых сосен я табе пішу,
Яны шумяць пад сонечным блакітам.
Калі не мне, дык ім, цябе прашу,
Як некалі, хоць песняй адкажы ты!..

1952

Падобныя старонкі

  • алесь-салавей/алесь-салавей-о-не-ня-цёмным-воблакам-шп
  • тэрцына
  • алесь-салавей/алесь-салавей-восеньскія-тэрцыны
  • алесь-салавей/алесь-салавей-мала
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-тэрцыны-пра-наручнікі
творы/максім-танк/максім-танк-ля-гэтых-сосен.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki