Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-ля-вогнішч-начлежных-гдз

Максім Танк — Ля вогнішч начлежных. ГДЗ

Максіма Танка натхніла на стварэнне паэмы легенда аб нарачанскіх азёрах, а таксама прыгажосць нарачанскіх мясцін.

Галіна была надзвычай прыгожай дзяўчынай:

Хто бачыў яе, той забыць век не мог
Красы яе светлай дзявочай,
I водсвет зары, што на твар яе лёг,
I косы, і сінія вочы.


Васіль быў добрых, смелым хлопцам:


Адзін Васілёк, што майстэрствы ўсе знаў,
Адважны і дужы хлапчына,
Які шчырым сэрцам таксама кахаў
Сяброўку юнацтва – Галіну.

Галіну насільна прывезлі ў палац, пасля таго, як забілі бацьку:


… Яе акружылі, нібы крумкачы,
Схапілі і рукі скруцілі.

Пазней у забыццё, бы ў сцюдзёную тонь,
Запала яна і не чула,
Як нёс яе лесам, палонную, конь,
Як пушча стагнала ад гулу.

Ачнулася толькі пад вечар яна
У змрочным палацы Барыны,
З бядою сваёй безуцешнай адна,
У лютай няволі дзяўчына.


Яна плакала і марыла аб тым, каб яе выратаваў Васіль:


… Каб знаў Васілёк яе гора,
Напэўна б сюды з дапамогай прыйшоў,
Разбіў бы стальныя запоры.

Галіна і Васіль імкнуцца адарвацца ад пагоні, ім страшна, яны спадзяюцца, што змогуць уцячы. Развітваючыся, Васіль адводзіць пагоню на сябе, разумеючы, што бачыць каханую ў апошні раз.


Люстэрка паказала сумную будучыню Галіне:


Каб глянуць на лёс свой, у змрочную даль,
Дзяўчына люстэрка дастала.

Глядзіць: на пагорку жаўцее пясок,
Шуміць пры дарозе ракіта,
Стаіць конь буланы, ляжыць Васілёк,
I кружыць крумкач над забітым.



Паводле паэмы возера Нарач з’явілася з разбітага чароўнага люстэрка Галіны. А сама яна ператварылася ў белую чайку, якая з жалобным крыкам шукае свайго каханага.


Аўтар сімпатызуе і спачувае Галіне і Васілю, гэта бачна пры апісанні герояў аўтарам. Адмоўныя яго адносіны да Барыны:


Вяртаючыся з палявання дамоў,
Аднойчы ўбачыў Галіну
Ўладар неабсяжных палёў і лясоў,
Магнат ненавісны – Барына…


Аўтар перажывае за лёс сваіх герояў, спачувае ім:


Ачнулася толькі пад вечар яна
У змрочным палацы Барыны,
З бядою сваёй безуцешнай адна,
У лютай няволі дзяўчына.

Як вырвацца птушцы на волю ізнoў?


Перажывае разам з Галінай смерць каханага:


Аклінула мілага – глуха ўдалі
Ёй бор адказаў гулам-стогнам.
Люстэрка з рук выпала і на зямлі
На часткі разбілася з звонам.



Легенда «Нарач» і паэма Максіма Танка падобны сваім драматычным сюжэтам, гісторыяй пра разлучаных закаханых, прыгажунь-дзяўчын і злых паноў. Гэтыя творы яднае легенда пра паходжанне возера Нарач, агульная думка, гісторыя няшчаснага кахання. Адрозніваюцца гэтыя творы ў першую чаргу, формай – проза і паэма, у вершаваным творы больш увагі надаецца апісанню прыгажосці прыроды, а таксама праз яе паказваецца настрой галоўных герояў, сюжет і развязкі таксама маюць адрозненні. Калі гераіня легенды спаліла панскія пакоі і знікла ў водах возера, то Галіна ператварылася ў чайку. У паэмы мова ўзнёслая, вобразная, у легенды – больш насычаная падзеямі.

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-ля-вогнішч-начлежных-гдз.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki