творы:максім-танк:максім-танк-красуня
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Красуня
Яшчэ маці не купіла
Чаравічак – ходзіць босай,
Яшчэ добра не адмыла
Ад вяснушак твар курносы,
А ўжо, стаўшы ў люстра лужы,
Са здзіўленнем паглядае,
Як бутон чырвонай ружы
Пад хусцінкаю палае.
1961
Падобныя старонкі
- максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
- максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
- максім-танк
- максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-красуня.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1