творы:максім-танк:максім-танк-красуня
Максім Танк — Красуня
Яшчэ маці не купіла
Чаравічак – ходзіць босай,
Яшчэ добра не адмыла
Ад вяснушак твар курносы,
А ўжо, стаўшы ў люстра лужы,
Са здзіўленнем паглядае,
Як бутон чырвонай ружы
Пад хусцінкаю палае.
1961
Падобныя старонкі
творы/максім-танк/максім-танк-красуня.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin