творы:максім-танк:максім-танк-калі-мне-сказалі
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Калі мне сказалі
Калі мне сказалі,
Што ліст мой парвала,
Я ўбачыў, што поўнач настала.
Калі мне сказалі:
— Сватам стол накрылі, —
Я ледзь сваё гора асіліў.
Калі мне сказалі,
Што госці спяваюць,
Здалося — мяне адпяваюць.
Калі ж мне сказалі,
Што чаркі ня п'еш ты,
Падумаў: чыя ж ты нявеста?
Калі ж мне сказалі,
Што, сумная, плачаш,
Паверыў што зноў цябе ўбачу.
Калі ж мне сказалі,
Што з дому ўцякла ты,
Я ўпэўніўся зноў, што мая ты!
Падобныя старонкі
- максім-танк
- максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
- максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-калі-мне-сказалі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1