Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-калі-мне-сказалі

Максім Танк — Калі мне сказалі

Калі мне сказалі,
Што ліст мой парвала,
Я ўбачыў, што поўнач настала.

Калі мне сказалі:
— Сватам стол накрылі, —
Я ледзь сваё гора асіліў.

Калі мне сказалі,
Што госці спяваюць,
Здалося — мяне адпяваюць.

Калі ж мне сказалі,
Што чаркі ня п'еш ты,
Падумаў: чыя ж ты нявеста?

Калі ж мне сказалі,
Што, сумная, плачаш,
Паверыў што зноў цябе ўбачу.

Калі ж мне сказалі,
Што з дому ўцякла ты,
Я ўпэўніўся зноў, што мая ты!

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-калі-мне-сказалі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki