творы:максім-танк:максім-танк-каб-не-анямела
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Каб не анямела...
Каб не анямела
Душа скрыпкі, кажуць,
Трэба штодзённа ёй
Плакаць, смяяцца.
Каб былі рукі
Чаго-небудзь варты,
Трэба здружыць
Назаўсёды іх з працай.
Каб сэрца сэрцам
Было чалавечым,
Трэба на ўсё яму
Ўмець адклікацца
Крыніца: Танк М. Збор калосся: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1989. – 302 с.
Падобныя старонкі
творы/максім-танк/максім-танк-каб-не-анямела.1755963800.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin