Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-каб-не-анямела

Максім Танк — Каб не анямела...

Каб не анямела
Душа скрыпкі, кажуць,
Трэба штодзённа ёй
Плакаць, смяяцца.

Каб былі рукі
Чаго-небудзь варты,
Трэба здружыць
Назаўсёды іх з працай.

Каб сэрца сэрцам
Было чалавечым,
Трэба на ўсё яму
Ўмець адклікацца



Крыніца: Танк М. Збор калосся: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1989. – 302 с.

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-каб-не-анямела.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki