творы:максім-танк:максім-танк-каб-дайсці-да-казкі
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Каб дайсці да казкі...
Каб дайсці да казкі,
Трэба развітацца
З дарогамі езджанымі,
Дарожкамі ходжанымі,
Дарожанькамі грыбнымі
I ягаднымі…
А даверыцца – сцежкам
Ласіным і заечым,
Мураўіным і яшчаркавым,
Слімаковым і вожыкавым…
I даверыцца –
Карчам асінавым,
Святаянскім агеньчыкам,
Вачам савіным,
Слязам жывіцы,
Што ў змроку цепляцца…
I даверыцца –
Травам непрымятым,
Галасам непуджаным,
Шорахам неразгаданым…
I даверыцца –
Зелені найзелянейшай,
Цемені найцямнейшай,
Цішыні найцішэйшай,
У якой нават сэрца стук
Громам здаецца.
1965
Падобныя старонкі
- максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
- максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
- максім-танк
творы/максім-танк/максім-танк-каб-дайсці-да-казкі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1