Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-бабка-і-кот

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Бабка і кот

Так непаседа кот паблытаў
Клубкі крутых кужэльных нітак,

Што бабцы і да дня ці ўдасца
У блытаніне разабрацца,

Як у сваіх снах, успамінах,
Жыцця мінулага сцяжынах,

У цвыркуновай песні ў хаце,
У шэпаце прысад і пацер…

– Мо памагчы? – Не трэ, хлапчына..
Хіба лепш пасвяці лучынай.

Шкада: віноўнік збег ад кары
Дзесь на гарышча, як за хмару,

Адкуль паглядвае часамі
На свой гармідар зіркачамі,

На качарэжнік, дзе сам знае,
Што памяло яго чакае.

Падобныя старонкі

  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк
творы/максім-танк/максім-танк-бабка-і-кот.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki