Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-бабка-і-кот

Максім Танк — Бабка і кот

Так непаседа кот паблытаў
Клубкі крутых кужэльных нітак,

Што бабцы і да дня ці ўдасца
У блытаніне разабрацца,

Як у сваіх снах, успамінах,
Жыцця мінулага сцяжынах,

У цвыркуновай песні ў хаце,
У шэпаце прысад і пацер…

– Мо памагчы? – Не трэ, хлапчына..
Хіба лепш пасвяці лучынай.

Шкада: віноўнік збег ад кары
Дзесь на гарышча, як за хмару,

Адкуль паглядвае часамі
На свой гармідар зіркачамі,

На качарэжнік, дзе сам знае,
Што памяло яго чакае.

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-бабка-і-кот.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki