Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-бабка

Максім Танк — Бабка

Ходзіць бабка лесам-гаем,
У хусціначку збірае:
Даланясты ліст кляновы –
Хлеб на ім пячы жытнёвы,
А дубовы ліст – для бочкі,
Каб хрумсцелі агурочкі,
А бабоўнік кучаравы –
Каб не страціць смак да стравы,
Ліст малінавы – для чаю,
Што ад кашлю памагае,
Жменьку ядлаўцовых ягад –
Для лячэбных кропель – брагі
Ад дакучлівай ламоты,
Рознай там непамыслоты…
Ачаплялася лістамі,
Ягаднікамі, імхамі,
Што, як сядзе ў цень мурожны,
І вавёрка не адрозніць:
Ці то бабка каля сцежкі,
Ці пянёк, ці сыраежка?

1961

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-бабка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki