творы:максім-лужанін:максім-лужанін-снег
Гэта старая версія дакумента!
Максім Лужанін — Снег
Вось заладзілі дажджы,
Сеў і з хаты не бяжы.
Толькі вечарам учора
Падмярзаць стаў панадворак,
Хмары некуды сплылі,
Зоры ў небе зацвілі…
А пасля ўсхадзіўся вецер,
Выў у коміне ўвесь вечар.
Так я з гэтым і заснуў,
А на ранне, як зірнуў, –
Вось, здаецца б, і пабег:
Белы,
Белы,
Белы
Снег.
Ветру нудна не было,
Накруціла, намяло:
А далёка,
А глыбока,
А высока,
Аж да вокан!
І на полі,
І на голлі,
Дзе ні глянеш,
Дзе ні станеш, –
А-я-яй! Які сняжок:
Што ні ступіш, дык слядок.
Падобныя старонкі
- якуб-колас/якуб-колас-першы-снег
- першы-снег-3700
- першы-снег
- юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам
- казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег
творы/максім-лужанін/максім-лужанін-снег.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1