творы:максім-лужанін:максім-лужанін-смутная-радасць
Гэта старая версія дакумента!
Максім Лужанін — Смутная радасць
Ці доўга было гэта?
Можа, хвіліна,
Можа, паўвека, а можа, больш…
Але пакінула ты, дзяўчына,
Смутную радасць і светлы боль.
Радасць – і сёння з табой сустрэцца,
Боль – назаўсёды адчуць чужой…
I ўсё ж абзавецца дурное сэрца
I ва ўсіх салаўях запяе вясной.
Крыніца: Лужанін М. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Вершы / Прадм. А. Куляшова. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – 318 с.
Падобныя старонкі
- максім-лужанін/максім-лужанін-снег-трэці-дзень
- жыццё-ў-радасць
- максім-лужанін/максім-лужанін-добры-хлопец-дзік
- радасная-прасветласць
- максім-лужанін/максім-лужанін-беларускаму-народу
творы/максім-лужанін/максім-лужанін-смутная-радасць.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1