творы:максім-лужанін:максім-лужанін-на-ўсходзе-сонца
Гэта старая версія дакумента!
Максім Лужанін — На ўсходзе сонца
Зноў як раней у краі тым:
Высакагорныя абвалы,
Лясы, над прорвамі масты…
I сонца ціхенька спытала:
– А дзе забавілася ты?
Ты скрозь пазнілася тады.
Машыны, вадаспады, людзі –
Усе збіваліся з хады,
Але ўсміхаліся марудзе
I даравалі:
– Паўбяды!
А як уцешна мне было,
Што сонца, хоць усе абшары
Даўно чакалі на святло,
Пакуль ты хустачку да твару
Не завязала, –
не ўзышло!
7.VI.1957
Крыніца: Лужанін М. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Вершы / Прадм. А. Куляшова. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – 318 с.
Падобныя старонкі
- сонца-не-стаіць-на-месцы
- якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца
- васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік
- гімн-жыццю
творы/максім-лужанін/максім-лужанін-на-ўсходзе-сонца.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1