творы:максім-лужанін:максім-лужанін-ліст-малому-сябру
Гэта старая версія дакумента!
Максім Лужанін — Ліст малому сябру
На касе паміж азёр
Ціхі, цёплы, сонны бор,
А ў бары хаціна ёсць, –
Ты ў яе – жаданы госць.
Тут жывіцы свежы пах,
Тут спявае смелы шпак,
А сінічак тых, дзяўбух,
Не палічым мы і ўдвух.
Адсачыў я ў гушчары
Дзве лісіныя нары,
Калі пойдзе ўсё на лад,
Дык пабачым лісянят.
Хоць на трохі, хоць на чуць
Прыязджай ды не марудзь!
1969
Падобныя старонкі
- крыштальны-звон-бяроз
- беражыце-прыроду
- якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
- чалавек-і-прырода
- зімовы-начлег
творы/максім-лужанін/максім-лужанін-ліст-малому-сябру.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1