Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-лужанін:максім-лужанін-ліст-малому-сябру

Максім Лужанін — Ліст малому сябру

На касе паміж азёр
Ціхі, цёплы, сонны бор,
А ў бары хаціна ёсць, –
Ты ў яе – жаданы госць.

Тут жывіцы свежы пах,
Тут спявае смелы шпак,
А сінічак тых, дзяўбух,
Не палічым мы і ўдвух.

Адсачыў я ў гушчары
Дзве лісіныя нары,
Калі пойдзе ўсё на лад,
Дык пабачым лісянят.

Хоць на трохі, хоць на чуць
Прыязджай ды не марудзь!

1969

Падобныя старонкі

творы/максім-лужанін/максім-лужанін-ліст-малому-сябру.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki