творы:максім-лужанін:максім-лужанін-дождж
Гэта старая версія дакумента!
Максім Лужанін — Дождж
Нечаканы, буйны, зразу,
Сек і ўпоперак і ўдоўж.
Па платах, па пералазах
Бег упарты, спорны дождж.
I рака дыхнула вольна
Паднялася, паплыла.
У дубоў па чорным голлі
Кроплі падалі з чала.
Заблішчала сіняй пражай
Маладая збажына.
Вось цяпер ніхто не скажа,
Што спазнілася вясна.
Падобныя старонкі
- максім-лужанін/максім-лужанін-чарнобыльскі-вецер
- максім-лужанін/максім-лужанін-смутная-радасць
- максім-лужанін/максім-лужанін-добры-хлопец-дзік
- максім-лужанін/максім-лужанін-снег-трэці-дзень
- максім-лужанін/максім-лужанін-беларускаму-народу
творы/максім-лужанін/максім-лужанін-дождж.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1