Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-гарэцкі:максім-гарэцкі-у-чым-яго-крыўда

Максім Гарэцкі — У чым яго крыўда?

У пісьме да сябра студэнт Костусь Зарэмба расказвае, як ён быў на каляды ў роднай вёсцы і пазнаёміўся з Ганначкай. З таго часу перайначыўся, папрыгажэў свет. Пісьмо Костуся да дзяўчыны напоўнена радасцю ад таго, што сустрэўся з ёю, і скрухай, што яна ад яго далёка. Зарэмба атрымлівае лісты з дому ад бацькі (той услед за хатнімі і вясковымі навінамі выказвае крыўду, што «сын дзеўкам піша дарагія заказныя пісьмы» і што смяюцца ў вёсцы з «мужыцкай» мовы Костуся) і ад брата. Паўлючок паведамляе, што Костусева пісьмо да Ганулькі чытаюць на вячорках хлопцы і смяюцца.
Дасылаюць Зарэмбу лісты хлопцы-аднавяскоўцы, абяцаючы яго адлупцаваць, калі прыедзе на вялікдзень, каб «не бегаў за дзеравенскімі», і Ганначка. Прачытаўшы ліст ад каханай, хлопец і засаромеўся, і схапіўся ад жалю і крыўды за галаву: «…Пісьмо ад Анны Лявонавай Валюжыніц няцэннаму другу, у першых строках маего пісьма, што звяшчаю вас, як люблю, паважаемы Канстанцін Міхайлавіч, і што жыва і здарова і аб тым і вам зычу… так што з мяне смяюцца, куды ж мне, как мы няўчоная мужычка і болі нічаво…»

Падобныя старонкі

творы/максім-гарэцкі/максім-гарэцкі-у-чым-яго-крыўда.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki