творы:максім-багдановіч:не-кувай-ты-шэрая-зязюля
Гэта старая версія дакумента!
Максім Багдановіч — Не кувай ты, шэрая зязюля...
Не кувай ты, шэрая зязюля,
Сумным гукам у бары;
Мо і скажаш, што я жыці буду
Але лепш не гавары.
Бо не тое сведчыць маё сэрцэ,
Грудзі хворые мае;
Боль у іх мне душу агартае.
Думцы голас падае.
Кажа, што нядоўга пажыву я,
Што загіну без пары…
Прыляці ж тады ты на магілу,
Закувай, як у бары.
Падобныя старонкі
- аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-элегія
- максім-танк/максім-танк-ой-не-гніце-ветры
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-прысніўся-сон
- элегія
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-элегія
творы/максім-багдановіч/не-кувай-ты-шэрая-зязюля.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1