Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-у-вільні

Гэта старая версія дакумента!


Максім Багдановіч — У Вільні

Ліхтарняў свет у сіняй вышыне…
Вітрынамі зіяючыя крамы,
Кавярні, мора вывесак, як плямы,
Анонсы і плакаты на сцяне.

Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне!
Снуюць хлапцы, суюшчыя рэкламы…
Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы…
Грук, гоман, гул, – усё ракой імкне.

А дальш – за радам кас, ламбардаў, банкаў, –
Агні вакзала… павадка хурманкаў…
Віры людзей… сіпяшчы паравоз…

Зялёны семафор… пакгаўз… склады…
Заводаў коміны пад цьмой нябёс…
О, горада чароўные прынады!

Падобныя старонкі

  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-страцім-лебедзь
  • максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча
  • максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік
  • уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-вершы-аб-вільні
творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-у-вільні.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki