Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-санет-прынадна-вочы-зз

Гэта старая версія дакумента!


Максім Багдановіч — Санет (Прынадна вочы ззяюць да мяне...)

Прынадна вочы ззяюць да мяне;
Чароўна усміхаючыся, губы
Адкрылі буйныя бялеючыя зубы…
Ласкавы шэпт… Гарачай хваляй мкне

Кроў к сэрцу маяму. Мана ўсё або не?
Ці верыць мілым абяцанкам любы?
Мо гэта жар, пылаючы для згубы,
Хавае сцюжу пад сабой на дне?

Так, іншы раз, над соннаю зямлёю
Агністаю дугою залатою
Прарэжа цемень яркі метэор.

Гарыць ён, іскры сыпе і нясецца,
Бліскаючы мацней ад ясных зор, –
А ў глыбіні халодным астаецца.

Падобныя старонкі

творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-прынадна-вочы-зз.1755963798.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki