творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-перад-паводкай
Гэта старая версія дакумента!
Максім Багдановіч — Перад паводкай
Праясняецца пагода,
Бо вярнулася вясна.
Ўсё чакаеш, што прырода
Ўстрапянецца ада сна.
I пад птушы крык і гоман,
Даўшы хвалям вольны ход,
Прыпадыме бацька Нёман
На хрыбце магутным лёд.
Зазвіняць жалобна крыгі,
I бурлівая вада
Снег, размоклы ў час адлігі,
Змые з луга без сляда.
Дык разлійся жа раздольна
Ў чыстым полі і гаю
I красой паводкі вольнай
Душу выпрастай маю!
Падобныя старонкі
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік
- максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча
- вясновая-паводка
- максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча
- веснавая-паводка
творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-перад-паводкай.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1