Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-змяіны-цар

Гэта старая версія дакумента!


Максім Багдановіч — Змяіны цар

У цёмным небе – хараводы
Сіняватых зорак,
Ў цёмным небе свеціць месяц
Залатым сярпом…
Мы выходзім з цесных, душных
Падзямельных норак,
На зімовы цёплы вырай
Цягнемся-паўзём.

Ў полі, ў лесе нам усюды
Праляглі дарожкі!
Й стужкай рушымся між пушчы,
На сам перад – я.
Зіхацяць маёй кароны
Залатыя рожкі,
Цёмным блескам адлівае
Ўся луска мая.

Нам не трэба ні ад чога
Ноччу абароны:
Ўбачыць знахар – пуць усцеле
Белым палатном;
Залаты ражок яму
Я ўраню з кароны,
I па белай палатніне
Далыш мы папаўзём.

Падобныя старонкі

  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-вадзянік
  • максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча
  • максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-маёвая-песня
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-страцім-лебедзь
творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-змяіны-цар.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki