творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-возера
Гэта старая версія дакумента!
Максім Багдановіч — Возера
Стаяў калісь тут бор стары,
І жыў лясун у тым бары.
Зрубалі бор – лясун загінуў.
Во след яго ад той пары:
Сваё люстэрка ён пакінуў.
Як у нязнаны свет акно,
Ляжыць, халоднае, яно,
Жыццё сабою адбівае
І ўсё, што згінула даўно,
У цёмнай глыбіні хавае.
Падобныя старонкі
- свіцязь
- навальніца-на-возеры
- самае-глыбокае-возера
- на-беразе-нарачы
- лясное-возера
творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-возера.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1