Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-багдановіч:максім-багдановіч-возера

Максім Багдановіч — Возера

Стаяў калісь тут бор стары,
І жыў лясун у тым бары.
Зрубалі бор – лясун загінуў.
Во след яго ад той пары:
Сваё люстэрка ён пакінуў.

Як у нязнаны свет акно,
Ляжыць, халоднае, яно,
Жыццё сабою адбівае
І ўсё, што згінула даўно,
У цёмнай глыбіні хавае.

Падобныя старонкі

творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-возера.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki