Максім Багдановіч — Ах ты, сонца-сонейка

– Ах ты, сонца-сонейка,
я на цябе віну маю,
віну маю вялікую:
што ты раненька

ўзыходзіш,

што ты позненька

заходзіш.


– Ах ты, дзеўка-дзеванька!
Не вінуй жа ты мяне,
вінуй жа свайго пана:
хоць я раненька ўзыду,
цябе на ніўцы знайду,
хоць я позненька зайду,
цябе на ніўцы кіну.

Падобныя старонкі