Я чуў салоўку зблізку, Я дзякаваў вясне, Што прылятала пліска На ганак да мяне, Што гром услед ёй дыхаў, Рака, як бор, гула I ў кветку майго слыху Залётвала пчала.