творы:леанід-дранько-майсюк:леанід-дранько-майсюк-цягне-мяне-сюды
Гэта старая версія дакумента!
Леанід Дранько-Майсюк — Цягне мяне сюды...
Цягне мяне сюды –
Да самай цёмнай вады,
Да берага найкрутога,
Дзе скруціць вязы* дарога.
Трактар сірочы гудзе,
Ахутаны мрокам воркі,
А на знаёмай вадзе
Кубло незнаёмай зоркі.
Далёка світанак ракі
I сонечныя краявіды.
Вернуцца князі Давыды
I спаляць свае гарадкі.
* Скруціць вязы (давыд-гарадоцкае) – зламаць галаву.
Падобныя старонкі
- леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-прыгажосць
- леанід-дранько-майсюк/творчасць-леаніда-дранько-майсюка
- леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-тут-у-палескай-глы
- леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-ёсць-нешта-польска
- леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-мне-шчасце-дадзена
творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-цягне-мяне-сюды.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1