Леанід Дранько-Майсюк — Цягне мяне сюды...

Цягне мяне сюды –
Да самай цёмнай вады,
Да берага найкрутога,
Дзе скруціць вязы* дарога.

Трактар сірочы гудзе,
Ахутаны мрокам воркі,
А на знаёмай вадзе
Кубло незнаёмай зоркі.

Далёка світанак ракі
I сонечныя краявіды.
Вернуцца князі Давыды
I спаляць свае гарадкі.


* Скруціць вязы (давыд-гарадоцкае) – зламаць галаву.

Падобныя старонкі