Тут, у палескай глыбі, Ночы, хоць вока згубі. Лодкі свае не знойдзеш – Без лодкі куды ты пойдзеш. Як дотык да поўсці воўчай, Ля ганка вада плюскоча, Суседняя хата плыве, А ў хаце суседка жыве.