творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-ёсць-першабытна-дзікая-кр
Гэта старая версія дакумента!
Леанід Дайнека — Ёсць першабытна-дзікая краса...
Ёсць першабытна-дзікая краса
У ціхай свежасці кутка ляснога,
Дзе ні згрызот, ні звяг, ні вока злога,
Дзе кожная расінка, як сляза.
Танцуе ў змроку сонечны прамень.
Ён за далёкай хмарай нарадзіўся,
Ён у бязмежнай пушчы заблудзіўся
І дажывае свой апошні дзень.
Ён прамільгне вавёркай па сасне,
Асвеціць мох панылы і жаўтлявы,
Разбудзіць птушку, скоціцца на травы,
На вуснах кветкі вечным сном засне.
Падобныя старонкі
- зімовы-начлег
- чалавек-і-прырода
- крыштальны-звон-бяроз
- беражыце-прыроду
творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-ёсць-першабытна-дзікая-кр.1755963795.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin