Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-ёсць-першабытна-дзікая-кр

Гэта старая версія дакумента!


Леанід Дайнека — Ёсць першабытна-дзікая краса...

Ёсць першабытна-дзікая краса
У ціхай свежасці кутка ляснога,
Дзе ні згрызот, ні звяг, ні вока злога,
Дзе кожная расінка, як сляза.

Танцуе ў змроку сонечны прамень.
Ён за далёкай хмарай нарадзіўся,
Ён у бязмежнай пушчы заблудзіўся
І дажывае свой апошні дзень.

Ён прамільгне вавёркай па сасне,
Асвеціць мох панылы і жаўтлявы,
Разбудзіць птушку, скоціцца на травы,
На вуснах кветкі вечным сном засне.

Падобныя старонкі

  • зімовы-начлег
  • чалавек-і-прырода
  • крыштальны-звон-бяроз
  • якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
  • беражыце-прыроду
творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-ёсць-першабытна-дзікая-кр.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki