творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-што-прыносіць-новы-год
Гэта старая версія дакумента!
Леанід Дайнека — Што прыносіць Новы год?
Што прыносіць Новы год?
Новы снег і новы лёд.
Новы ў полі лыжны след.
Новы ў новы цырк білет.
Новыя канькі, свісткі.
Новыя канікулы.
Новы дождж. I новы гром
Пераезд у новы дом.
Новы смачны апельсін.
Не злічыць усіх навін!
Дык па-новаму жывіце,
Толькі ўважліва сачыце,
Каб у торбе Дзед Мароз
Новых двоек не прынёс.
Падобныя старонкі
- якуб-колас/якуб-колас-першы-снег
- юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам
- казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег
- першы-снег-3700
- першы-снег
творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-што-прыносіць-новы-год.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1