Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-у-вясновым-лесе

Гэта старая версія дакумента!


Леанід Дайнека — У вясновым лесе

Пойдзем, дзеці, у лес вясновы,
нібы ў дом вясёлы, новы.
Толькі тым, хто ў казку верыць,
лес свае адчыніць дзверы.

Там пад дубам зайчаняткі
дружна робяць фіззарадку,
там ваўкі яшчэ ад рання
сена косяць на сняданне.

Там з імпэтам і запалам
лось іграе на цымбалах,
там мядзведзь каля балота
рамантуе буслу боты.

Песні там і смех усюды.
Але ведайце, што цуды
толькі тым вясна пакажа,
хто не скрыўдзіць і мурашкі,
хто з прыродаю сябруе,
птушак і звяроў шануе.

Падобныя старонкі

  • чалавек-і-прырода
  • якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
  • зімовы-начлег
  • крыштальны-звон-бяроз
  • беражыце-прыроду
творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-у-вясновым-лесе.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki