Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-у-вясновым-лесе

Леанід Дайнека — У вясновым лесе

Пойдзем, дзеці, у лес вясновы,
нібы ў дом вясёлы, новы.
Толькі тым, хто ў казку верыць,
лес свае адчыніць дзверы.

Там пад дубам зайчаняткі
дружна робяць фіззарадку,
там ваўкі яшчэ ад рання
сена косяць на сняданне.

Там з імпэтам і запалам
лось іграе на цымбалах,
там мядзведзь каля балота
рамантуе буслу боты.

Песні там і смех усюды.
Але ведайце, што цуды
толькі тым вясна пакажа,
хто не скрыўдзіць і мурашкі,
хто з прыродаю сябруе,
птушак і звяроў шануе.

Падобныя старонкі

творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-у-вясновым-лесе.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki