Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-радзіме

Гэта старая версія дакумента!


Леанід Дайнека — Радзіме

Ты пачыналася ў лясах,
Дрымучых, неабдымных.
Ты пачыналася ў слязах
I ў песнях салаўіных.
Ішла пастушкай па раллі,
Была жняёй у полі,
I ў час пакут цябе вялі
У полымя сляпое.
Радзіма, дай з табой пабыць,
Бо я ішоў здалёку.
Радзіма, дай усмак папіць
Бярозавага соку.
Спляліся ў вянок адзін
I колеры і гукі.
Стаю, маўчу, бяру з галін
Лісточак – сонца ў рукі.

Падобныя старонкі

творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-радзіме.1755963796.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki