творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-радзіме
Леанід Дайнека — Радзіме
Ты пачыналася ў лясах,
Дрымучых, неабдымных.
Ты пачыналася ў слязах
I ў песнях салаўіных.
Ішла пастушкай па раллі,
Была жняёй у полі,
I ў час пакут цябе вялі
У полымя сляпое.
Радзіма, дай з табой пабыць,
Бо я ішоў здалёку.
Радзіма, дай усмак папіць
Бярозавага соку.
Спляліся ў вянок адзін
I колеры і гукі.
Стаю, маўчу, бяру з галін
Лісточак – сонца ў рукі.
Падобныя старонкі
творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-радзіме.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin