творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-прырода-вакол-цябе
Леанід Дайнека — Прырода вакол цябе
Ёсць на зямлі вялізны дом,
Пакрыты сінім дахам.
Жывуць там сонца, дождж і гром,
Вавёрка з вольным птахам.
Жывуць там лес і луг густы,
Мурашкі з матылькамі.
Жывеш у доме светлым ты
З бацькамі і сябрамі.
Той дом з усіх бакоў відзён
На сушы і на водах.
Запомні, што завецца ён –
Родная прырода.
Падобныя старонкі
творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-прырода-вакол-цябе.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin