Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-прынясіце-кветкі-салдатам

Гэта старая версія дакумента!


Леанід Дайнека — Прынясіце кветкі салдатам

Адгулі, адгрымелі гарматы.
Хмары чорныя адплылі.
Прынясіце кветкі салдатам,
Што палеглі на нашай зямлі.

Пакланіцеся нізка-нізка
Тым, хто зведаў агонь і дым,
Строгім помнікам, абеліскам,
Слаўным зорачкам баявым.

Ля салдацкіх магіл памаўчыце…
Кожны з мужных салдат збярог
Цішыню, і сонца ў блакіце,
І сцяжынку на школьны парог.

Падобныя старонкі

творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-прынясіце-кветкі-салдатам.1755963796.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki