творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-дойлід
Гэта старая версія дакумента!
Леанід Дайнека — Дойлід
Як у сваё прызванне вера,
Як чысты голас з нематы,
Прысніцца Эйфелева вежа
Ці ленінградскія масты.
І ты, такі усхваляваны,
Пад зорным мроістым дажджом
Стаіш, як непабудаваны
І невядомы людзям дом.
За прыгажосцю ў край няблізкі
Імчыш. На Марс ляцець гатоў!
А пад нагою камень Мінска,
Якому тысяча гадоў.
Падобныя старонкі
- леанід-дайнека/леанід-дайнека-меч-князя-вячкі
- леанід-дайнека/леанід-дайнека-жалезныя-жалуды
- леанід-дайнека/творчасць-леаніда-дайнекі
- леанід-дайнека/леанід-дайнека-след-ваўкалака
- леанід-дайнека/леанід-дайнека-вячка-1224-год
творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-дойлід.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1