Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-дойлід

Леанід Дайнека — Дойлід

Як у сваё прызванне вера,
Як чысты голас з нематы,
Прысніцца Эйфелева вежа
Ці ленінградскія масты.
І ты, такі усхваляваны,
Пад зорным мроістым дажджом
Стаіш, як непабудаваны
І невядомы людзям дом.
За прыгажосцю ў край няблізкі
Імчыш. На Марс ляцець гатоў!
А пад нагою камень Мінска,
Якому тысяча гадоў.

Падобныя старонкі

творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-дойлід.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki