творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-вітаю-працай-кожны-дзень
Гэта старая версія дакумента!
Леанід Дайнека — Вітаю працай кожны дзень
Вітаю працай кожны дзень
І адчуваю, што з гадамі
Мне хочацца любіць людзей
Усё мацней, усё адданей.
Удалеч шлях жыцця вядзе.
Бялеюць дні. Чарнеюць ночы.
Мне хочацца любіць людзей,
Тых, што са мною побач крочаць.
З адных крыніц я п’ю ваду,
Адно заўжды мне свеціць неба.
З людзьмі жыву, з людзьмі іду,
І лепшай радасці не трэба.
Усе яны – мая радня.
І з імі помню я заўсёды:
Народ мой вечны, як зямля,
Я – зерне у глыбіні народа.
Падобныя старонкі
творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-вітаю-працай-кожны-дзень.1755963795.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin