Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-вітаю-працай-кожны-дзень

Леанід Дайнека — Вітаю працай кожны дзень

Вітаю працай кожны дзень
І адчуваю, што з гадамі
Мне хочацца любіць людзей
Усё мацней, усё адданей.

Удалеч шлях жыцця вядзе.
Бялеюць дні. Чарнеюць ночы.
Мне хочацца любіць людзей,
Тых, што са мною побач крочаць.

З адных крыніц я п’ю ваду,
Адно заўжды мне свеціць неба.
З людзьмі жыву, з людзьмі іду,
І лепшай радасці не трэба.

Усе яны – мая радня.
І з імі помню я заўсёды:
Народ мой вечны, як зямля,
Я – зерне у глыбіні народа.

Падобныя старонкі

творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-вітаю-працай-кожны-дзень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki