Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-дайнека:леанід-дайнека-вітаю-працай-кожны-дзень

Гэта старая версія дакумента!


Леанід Дайнека — Вітаю працай кожны дзень

Вітаю працай кожны дзень
І адчуваю, што з гадамі
Мне хочацца любіць людзей
Усё мацней, усё адданей.

Удалеч шлях жыцця вядзе.
Бялеюць дні. Чарнеюць ночы.
Мне хочацца любіць людзей,
Тых, што са мною побач крочаць.

З адных крыніц я п’ю ваду,
Адно заўжды мне свеціць неба.
З людзьмі жыву, з людзьмі іду,
І лепшай радасці не трэба.

Усе яны – мая радня.
І з імі помню я заўсёды:
Народ мой вечны, як зямля,
Я – зерне у глыбіні народа.

Падобныя старонкі

  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня
  • якуб-колас/якуб-колас-народ-у-трылогіі-на-ростанях-
  • якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
  • душа-народа
  • юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву
творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-вітаю-працай-кожны-дзень.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki