Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:леанід-галубовіч:леанід-галубовіч-людскою-разумнаю-воляй

Гэта старая версія дакумента!


Леанід Галубовіч — Людскою разумнаю воляй...

Людскою разумнаю воляй
Акрэслены песенны час,
I наша адвечная доля
Заўсёды залежыць ад нас.

Зайздрошчу птушынаму лёсу:
На волі, спяваючы, жыць.
Як птушкі ў лясах безгалосай,
Людзей не шукай без душы.

Блакітнае чыстае неба,
3 бярозавым гаем зямля,
А больш і нічога не трэба
Для светлай душы салаўя.

Гармонія правіць Сусветам.
I ведама з даўніх часоў:
Там больш на Радзіме паэтаў,
Дзе больш салаўіных лясоў.

Падобныя старонкі

  • леанід-галубовіч/творчасць-леаніда-галубовіча
  • леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-мова
  • леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-я-раб-паэзіі
  • леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з
  • леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-верш-паэзія
творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-людскою-разумнаю-воляй.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki