творы:леанід-галубовіч:леанід-галубовіч-адступаюць-лясы
Гэта старая версія дакумента!
Леанід Галубовіч — Адступаюць лясы...
Адступаюць лясы.
Высыхаюць балоты.
Усё меней красы –
Усё больш адзіноты.
З дбайным сумам глядзяць
Землякі-хлебаробы
На сваю сенажаць,
На свае агароды…
Чалавек – уладар,
Бог прыроды і знаўца,
Толькі ўсё ж гаспадар
Яшчэ дрэнны, прызнацца.
…Мазалі да крыві,
Кроплі вечнага поту…
Трошкі больш бы любві
Нам яшчэ да работы.
Падобныя старонкі
- леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-я-раб-паэзіі
- леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-верш-паэзія
- леанід-галубовіч/творчасць-леаніда-галубовіча
- леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-мова
- леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-людскою-разумнаю-воляй
творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-адступаюць-лясы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1