Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ларыса-геніюш:ларыса-геніюш-чысціня

Гэта старая версія дакумента!


Ларыса Геніюш — Чысціня

Тут белы дзень і белы цвет
палотнаў у каморах.
У белай світцы белы дзед,
а ўнук бялявы поруч.

Бярозаў белым-белы стан,
ля іх красуня ў белі,
звісае белая каса,
як белы лён з кудзелі.

I белы сыр і белы стол
паважныя, аж люба.
Уся сямейка навакол
сядзіць ля белай бульбы.

Над імі маці са збанком
і дочкі, як галубкі.
Струменем белым малако
паволі льецца ў кубкі.

Абраз пад белым ручніком,
бялявыя дзяўчаты
і белы бэз, што пад акном,
як снег, буслы над хатай.

I вішні бела зацвілі,
і з белай грывай коні.
Чарнелі толькі мазалі
рубцамі на далонях.

Падобныя старонкі

  • ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-вясковы-дом
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-аблокі
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-зіма-мароз-кусаецца
творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-чысціня.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki